Любіць і захапляцца Беларуссю мала. Трэба яе думаць!

“Культурная палітыка” — канцэпцыя спадара Мацкевіча, якую ён прасоўвае апошнія 18 гадоў. Пад культурай трэба разумець не толькі мастацтва ды літаратуру, але ўсё, што стварае чалавек. Таму культурная палітыка мусіць быць прадуманай. Як? Адказ у другой частцы назвы лекцыі: «…Думаць Беларусь». Не проста любіць і захапляцца, а разумець, асэнсоўваць і разважаць.
Інтэрвью напярэдадні публічнай лекцыі ў Лятучым універсітэце.